Logo
Print this page

Дэпутат і БРСМ зрабілі ўборку ў двары касцёла ў Мінску

Валанцёры праводзяць акцыю «Аднаўленне святынь Беларусі»

Працягваецца акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Аднаўленне святынь Беларусі». 9 красавіка ў рамках дабрачыннай акцыі валанцёры пярвічнай арганізацыі БРСМ філіяла БДЭУ «Мінскі фінансава-эканамічны каледж» пад кіраўніцтвам дырэктара філіяла, дэпутата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Аксаны Бесько дапамаглі з уборкай тэрыторыі каталіцкага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску – архітэктурнага помніка сталіцы Беларусі.

Аб правядзенні акцыі распавялі ў сацсетцы ў БРСМ Савецкага раёна Мінска, аналагічная інфармацыя з'явілася на старонцы самога дэпутата.

Як паведамляў Katolik.life раней, не першы раз чальцы БРСМ праводзяць акцыі па добраўпарадкаванні каталіцкіх і праваслаўных храмаў. Добраўпарадкоўваць тэрыторыі касцёлаў моладзь арганізацыі дапамагала ў горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, у Лагойску, на могілках каля «Кальварыйскага касцёла» ў Мінску.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.