Logo
Print this page

У стылі рэтра: ля касцёла ў Мінску адкрываюць музей тэхнікі

Падчас свята абяцаюць палявую кухню, дыджэя, акардыён, дуды, гітары, рэтра-танцы

Рэтра-музей адкрыецца у самым цэнтры Мінска. У суботу, 13 красавіка, у двары каталіцкага храма Святой Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы адбудзецца падвойнае свята: 20 гадоў Таварыству рэтра-транспарту «Наша перамога» і пачатак працы Музея гісторыі тэхнікі. Уваход вольны. Пачатак у 11.30.

- Шмат машын, палявыя кухні з кашай, сябры-калекцыянеры, дыджэй Андрусь Паплаўскі з рэтра-праграмай + акардыён, дуды, гітары, рэтра-танцы! Вітаем апранутых па модзе 30-50-х, - гавораць арганізатары.

Як паведамляў Katolik.life раней, ідэя адкрыць музей транспарту ў двары касцёла ўзнікла пры планаванні добраўпарадкаванні тэрыторыі былых Залатагорскіх могілак, якую передалі парафіі. Акрамя музея тут было вырашана адкрыць дзіцячую пляцоўку і дэндрапарк.

Прадстаўленыя ў музеі рэтра-аўтамабілі належаць вернікам касцёла, якія таксама плануюць тут стварыць клуб для моладзі па рэстаўрацыі старой тэхнікі. У музеі можна будзе ўбачыць легкавушкі маркі «Опель» 1930-х гадоў, міліцэйскі пазадарожнік 1969 года, грузавік ГАЗ-51 і аўтобус ПАЗ-651 1950-х гадоў, «Запарожац» 1976 года.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.