BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Курапатах зноў знеслі крыжы. «Да Вялікадня»

Удзельнікі суботніка знішчылі тыя крыжы, якія былі на навідавоку

Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам зноў знеслі крыжы. Гэта здарылася 13 красавіка падчас суботніка, які праводзілі дзяржаўныя арганізацыі, у тым ліку федэрацыя прафсаюзаў, БРСМ, «Белая Русь». Удзельнікі суботніка прыбралі ўсе металічныя крыжы, якія былі навідавоку - стаялі ўздоўж Мінскай кальцавой дарогі каля нядаўна ўсталяванага ўладамі плота. На месцы выдраных крыжоў высадзілі дрэвы. Патлумачылі гэта добраўпарадкаваннем - тым, што ва ўрочышчы «наводзяць парадак да Вялікадня».

- Гэта нонсэнс, вар'яцтва. Як можна да Вялікадня - Уваскрасення Хрыстова, асноўнага свята хрысціянства, галоўны сімвал якога - крыж, на якім Ісус быў укрыжаваны і памёр за нашыя грахі, прыбіраць крыжы? - здзіўляюцца карыстальнікі ў сацсетках.

Нагадаем, абурэнне грамадскасці выклікаў першы знос крыжоў у Курапатах 4 красавіка. Тады ва ўрочышчы, на месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяаўр сталінскіх рэпрэсій, тэхнікай вырвалі 70 драўляных крыжоў >

Чытайце па тэме: «Святатацтва» - Каталіцкая царква пра новы знос крыжоў у Курапатах. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зноў заклікаў спыніць знявагу Крыжа >

Media

Last modified onСубота, 13 Красавік 2019 16:55
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць