Logo
Print this page

Мінінфарм адказаў пралайферам аб прапагандзе ў прэсе ЛГБТ

Асвячэнне дадзенай тэматыкі ўзята на асаблівы кантроль

Міністэрства інфармацыі Беларусі разгледзела калектыўны зварот прадстаўнікоў прасямейных арганізацый адносна супрацьдзеяння прапаганды ў сродках масавых інфармацыі нетрадыцыйных сэксуальных зносін. Мінінфарм цалкам падзяляе пазіцыю пралайфераў аб неабходнасці процідзеяння пагрозам дэмаграфічнай бяспекі, а таксама захавання традыцыйных для краіны маральных асноваў і сямейных каштоўнасцяў.

Як распавялі Katolik.life аўтары ліста, асвячэнне дадзенай тэматыкі ўзята на асаблівы кантроль, гаворыцца ў адказе першага намесніка міністра інфармацыі Паўла Лёгкага:

- Пэўныя прабелы заканадаўства (напрыклад, адсутнасць нормаў, якія прызнаюць інфармацыю, якая прапагандуе нетрадыцыйныя сэксуальныя стасункі і стварае пагрозу дэмаграфічнай бяспецы, забароненай да распаўсюджвання) не дазваляе прадухіліць публікацыю пазначанай інфармацыі ў СМІ. У выпадку замацавання названых нормаў у заканадаўстве, Мінінфармам будуць прымацца адпаведныя меры.

Прасямейныя арганізацый Беларусі маюць намер ініцыяваць распрацоўку і прыняцце закона аб забароне прапаганды ў прэсе каштоўнасцяў ЛГБТ.

ЧИТАЙТЕ ПО ТЕМЕ: «Семья - это основа». Пролайферы предложили национальную идею >

Last modified onСубота, 08 Чэрвень 2019 14:16
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.