Logo
Print this page

Відэаблогер-святар разабраў новы кліп «Ленінграда». Высновы ўразілі

У кліпе "Ісусс" святар убачыў вобраз пекла і ў дэталях тлумачыць ўсе сімвалы

Скандальны кліп расійскага гурта «Ленінград» на рэлігійную тэму пад назвай i_$ uss асудзілі многія вернікі. Але святар Рускай праваслаўнай царквы іерэй Уладзімір Панарын, які вядзе свой відэа-блог распавёў, што кліп яму спадабаўся. Ён падрабязна растлумачыў, чаму (глядзіце відэа ніжэй).

Не хочацца спойлерыць, але коратка патлумачым: святар убачыў у кліпе вобраз пекла і рэлігіі антыхрыста, сатаны, прытрымліванне якой прывяло гераіню роліка да згубы. Назва кліпа - «Исусс» - падкрэслівае сутнасць хітрага антыхрыста: вонкава ён падобны на Ісуса Хрыста, пра што і папярэджваў Гасподзь, аднак вядзе не да выратавання, а да згубы.

Па сюжэце кліпа галоўная гераіня разам з сяброўкамі з'ядае таблетку і ідзе на ноч танчыць у клуб. Там дзяўчына ў трызненні бачыць танцуючага хлопца, які нагадвае ёй Езуса. Затым адбываюцца іншыя цікавыя падзеі, якія сканчаюцца тым, што гераіня нараджае iPad. У выніку яна гіне.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.