BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Што гэта было? На Купалле ў Савецкім раёне гарэў крыж

З галоўнага сімвала хрысціянства зрабілі паганскае пудзіла

Фота з цяперашняга Купалля на Любенскім возеры ў Гомелі ўразілі: натоўп атачыў вогнішча, у якім палае крыж. Неяк у Расіі палілі на Масленіцу вобраз каталіцкага храма, а ў праваслаўным Гомелі - і ўвогуле галоўны хрысціянскі сімвал.

Так, фармальна гэта была «лялька Мара», але калі тканіна згарэла, высветлілася, што аснову кампазіцыі складае крыж - менавіта ён палаў у агні.

Многае здзіўляе ў гэтым свяце, арганізаваным дзяржаўнымі службоўцамі. Чаму ўсюды на Купалле гараць звычайныя вогнішчы, а ў Гомелі спатрэбілася спальваць ляльку, якая наогул не мае дачынення да гэтага свята, а ў міфалогіі з'яўляецца багіняй зімы? І выглядае Мара ў традыцыйным выкананні зусім інакш, на крыж яе не надзяваюць.

Але ці варта здзіўляцца - гулянні з нагоды Купалля (= паганства) праводзілі ў раёне, які носіць назву Савецкі (= атэістычны). Усе мае значэнне.

І гэта не ўпершыню - у тым жа Савецкім раёне ўжо спальвалі крыж, толькі на Масленіцу. Сітуацыя тая ж - абрадавая лялька, пудзіла той жа Мары на драўляным крыжы. Вось як ўбачанае апісвае блогер на старонцы anonimusi.livejournal.com:

- Раптам з языкоў полымя стала з'яўляцца не Мара, а крыж. У агні гарэў вялікі крыж. Пажылыя людзі сталі хрысціцца і абурацца, хто дадумаўся да такога. Яны забіралі дзяцей і сыходзілі... Відовішча было жудаснае... Адна бабуля, якая хрысцілася, сказала, што гэта блюзьнерства, крыжы паліць нельга, тым больш, наперадзе Вялікі пост. Яе падтрымалі іншыя людзі ва ўзросце...

Last modified onНядзеля, 07 Ліпень 2019 20:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць