Logo
Print this page

У Мінску выклалі пліткай контуры разбуранага касцёла

Гэта заўважылі на здымку з дрона вуліцы Камсамольскай

З дрона добра бачны контур былога бенедыкцінскага касцёла Святога Міхаіла Арханёла (XVII, канфіскаваны і знішчаны царскімі ўладамі да сярэдзіны XIX ст.), выяўлены пліткай іншага колеру ў часе нядаўняй рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай у Мінску.

- Выгляд святыні невядомы і аднавіць яе немагчыма, таму такое рашэнне найбольш аптымальнае, - адзначаецца ў Telegram-канале «Спадчына», які перадрукаваў здымак карыстальніка Telegram @tropinki.

На фота пешаходнай вуліцы ў верхнім горадзе беларускай сталіцы бачныя не толькі новыя парасоны, але і контур (у паменшаным маштабе) былога бенедыктынскага касцёла. Калі парасоны прыбяруць, контур страчанай святыні добра будзе відаць цалкам.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.