BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Пачаставаў мёдам». Кіраўнік дыпмісіі ЗША наведала Чырвоны касцёл

Спадарыня Джэніфер Мур напісала водгук аб сустрэчы з пробашчам парафіі

Кіраўнік місіі Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Джэніфер Хізер Мур наведала рымска-каталіцкую парафію святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). На старонцы амбасады ЗША ў сацсетках Павераны ў справах ЗША ў Беларусі напісала водгук аб візіце ў сталічную каталіцкую парафію.

- Я была вельмі рада сустрэцца з ксяндзом-канонікам Уладзіславам Завальнюком, які правёў для мяне цудоўную экскурсію па Чырвоным касцёле. Мяне моцна ўразілі прыгажосць храма, а таксама колькасць і разнастайнасць мерапрыемстваў, якія ладзяцца для парафіян, у асаблівасці, для дзяцей і маладых сямей. Акрамя гэтага, ксёндз Уладзіслаў пачаставаў мяне смачным мёдам, які вырабляецца на пчальніку касцёла. Мы падзяляем думку, што пчалярства мае вялікае значэнне для абароны навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця нашых краін. Дзякую ксяндзу Уладзіславу і яго калегам за гасціннасць і спадзяюся на новыя сустрэчы,

- адзначыла спадарыня Джэніфер Мур і дадала некалькі фота з сустрэчы.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць