Арыгінал Берасцейскай Бібліі ўпершыню выставілі ў музеі
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Унікальную кнігу змогуць убачыць усе ахвотныя
14 студзеня ў Музеі гісторыі горада Брэста ўпершыню прэзентавалі арыгінал Берасцейскай Бібліі. Гэта той самы асобнік, які ў верасні 2019 года прэзідэнт Беларусі перадаў у дар гораду на яго 1000-годдзе.
- Асобнік вельмі цікавы, добра захаваны. На яго старонках безліч самых розных маргіналій, якія могуць шмат распавесці пра лёс рарытэта, - паведаміў грамадскасці намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Ён адзначыў, што шчыра ўдзячны кіраўніцтву Брэсцкага гарвыканкаму, якое знайшло магчымасць закупіць самае сучаснае абсталяванне адмыслова для гэтай прэзентацыі і далейшага экспанавання ўнікальнага помніка:
- Гэта добрая справа і за яе трэба сказаць дзякуй! Мы аналізавалі і прапаноўвалі берасцейскім калегам розныя варыянты вітрын і тэхнікі, даступнай у Беларусі, для найбольш удалага прадстаўлення знакавага кніжнага помніка. І быў абраны найлепшы!
З 14 студзеня помнік беларускай культуры, гісторыі і хрысціянства могуць пабачыць усе ахвотныя, дадаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Помнік беларускаму герою Кастусю Каліноўскаму адкрылі ў Вільні
- Штосьці незвычайнае зладзілі ў мінскім касцёле: набажэнства спалучылі з перфомансам
- «Лепельскі Леанарда да Вінчы» стварыў карціну да 420-годдзя касцёла
- Дзіўныя паштоўкі выпусціла «Белпошта» да Вялікадня: чаму трус?