Logo
Print this page

«Гэта - провід Божы!» Як нафтаправод «Дружба», магчыма, уратаваў касцёл і царкву

Паводле краязнаўцы, гэта гісторыя адбылася ў 1960-я гады на Віцебшчыне

Некалі нафтаправод «Дружба», які цяпер знаходзіцца у цэнтры палітычных і эканамічных падзей Беларусі, уратаваў ад разбурэння два цудоўныя храмы ў Глыбокім. Такая ў найноўшай гісторыі існуе легенда, якая цалкам можа аказацца праўдай. Гаворка ідзе пра касцёл і царкву ў стылі віленскага барока. У 1960-я гады, падчас панавання ваяўнічага атэізму, калі бальшавікі знішчалі ў СССР хрысціянскія святыні, нафтаправод «Дружба» ў раёне Полацка будавалі палякі.

- А яны ў кантракце - паміж усяго - запісалі: раз на тыдзень вазіць у касцёл. Бліжэйшы ж касцёл быў за 80 км ад Полацка - у Глыбокім. З Масквы паступіла каманда - не разбураць касцёл, а таксама царкву. Адрамантаваць! Апавёў даўно мне гэты факт паважаны краязнаўца Язэп Бунто. Ён ехаў цягніком па справах у Маскву. У адным купе быў паляк, які будаваў той нафтаправод… Казаў пра тое колішняму пробашчу Кшыштафу Мікалайчыку. - Гэта - провід Божы! Можа й так… Толькі анёламі-абаронцамі сталіся польскія будаўнікі, якія верылі ў Бога. Што б уяўляла сабой сёння Глыбокае без гэтых двух храмаў! Цяжка нават уявіць! - пішуць на старонцы ў сацсетцы "Вольнае Глыбокае".

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.