Logo
Print this page

Каронавірус: у рэгіёнах Італіі спыняюць правядзенне Імшы і закрываюць храмы

Зачынены катэдральны сабор Мілана і базыліка святога Марка ў Венецыі

У сувязі з выяўленнем у Італіі выпадкаў каронавіруса некаторыя дыяцэзіі прымаюць меры, каб знізіць рызыку заражэння. Напрыклад, Міланская архідыяцэзія загадала ўдзяляць св. Камунію толькі на руку. А ў касцёлах дзесяці мястэчак дыяцэзіі Лодзі спынілі набажэнствы, бо дзяржаўныя ўлады ў якасці меры бяспекі загадалі жыхарам заставацца дома.

- Калі гэта паспрыяе здароўю нашых грамадзян, мы гатовыя пайсці на некаторыя ахвяры, - цытуе старшыню Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Італіі vaticannews.va/be.

Катэдральны сабор Мілана вырашылі часова зачыніць для наведванняў. А ў Венецыі адмянілі публічнае правядзенне святой Імшы, доступ у базыліку святога Марка ўвогуле закрылі. Як і ў Ганконгу, дзе раней таксама адмянілі публічныя набажэнствы, вернікаў заклікалі ўдзельнічаць у святой Імшы онлайн з дапамогай прамых трансляцый.

Тым часам у Ватыкане не абвешчаны нейкія асаблівыя меры. Пілігрымы і турысты наведваюць базіліку св. Пятра, Ватыканскія музеі, удзельнічаюць у агульных аўдыенцыях з Папам Рымскім.

Last modified onПанядзелак, 24 Люты 2020 17:39
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.