BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Адмовіцца ад тролінга і хэйтынгу заклікаў Папа ў Вялікі пост

Ёсць вельмі шмат праху, які забруджвае любоў і робіць жорсткім жыццё, адзначыў Францішак

У сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі ў Папялец, першы дзень Вялікага посту, Пантыфік заклікаў вернікаў адправіцца на духоўную пустыню.

- Вялікі пост - гэта спрыяльны час для стварэння месца Божаму слову. Гэта час, калі трэба выключыць тэлевізар і разгарнуць Біблію. Калі я быў малы, не было тэлевізару, але існавала звычка адмаўляцца ад радыё. Вялікі пост - гэта час для пустыні. Гэта час, каб адарвацца ад смартфона і “падлучыцца” да Евангелля. Гэта час, каб адмовіцца ад непатрэбных слоў, ад распаўсюджвання чутак, абгаворвання, пляткарства, каб размаўляць з Панам на “ты”. Гэта час, які трэба прысвяціць здаровай экалогіі душы, навядзенню парадку ў ёй”, - сказаў Святы Айцец.

Папа падкрэсліў, што “мы жывём у асяроддзі, празмерна забруджаным вербальным насіллем, рэкламай і каварнымі паведамленнямі”.

У той жа дзень падчас св. Імшы, Папа адзначыў:

- Мы працягваем знішчаць сябе, вяртацца да праху! Колькі праху ёсць у нашых адносінах! Зазірнём у нашы дамы, у нашы сем’і: колькі сварак, колькі няздольнасці вырашаць канфлікты, прасіць прабачэння, прабачаць, пачынаць спачатку. У той жа час, з якой лёгкасцю мы выстаўляем прэтэнзіі, патрабуем правоў для сябе. Ёсць вельмі шмат праху, які забруджвае любоў і робіць жорсткім жыццё. Нават у Касцёле, у Божым доме, мы назбіралі шмат праху, праху марнасці.

vaticannews.va/be

Last modified onЧацвер, 27 Люты 2020 18:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць