Logo
Print this page

Сцяг Беларусі з'явіўся на статуі Хрыста ў Рыа

На сілуэт Збавіцеля спраецыявалі сцягі краін, у якіх зафіксавалі COVID-19

На знакамітую статую Хрыста-Збавіцеля ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра спраецыявалі сцягі краін, у якіх былі выяўленыя выпадкі заражэння каранавірусам. У тым ліку на статуі з'явіўся і сцяг Беларусі. У краіне, па афіцыйных дадзеных на 20 сакавіка, COVID-19 заразіліся 69 чалавек.

Усяго ў свеце каранавірусам захварэлі больш 244 тыс. чалавек. Памерла звыш 10 тысяч, у той жа час больш за 86 тыс. чалавек паправіліся.

На статуі Хрыста-Збавіцеля таксама змясцілі словы «маліцца разам» на многіх мовах.

Нагадаем, у 2015 годзе статую Хрыста ў Рыа асвятлілі ў колеры сцяга - у знак салідарнасці з ахвярамі тэрактаў у Парыжы.

 

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.