Logo
Print this page

Выйшаў фільм пра арган пінскага касцёла [відэа]

Гэта першы за чвэрць стагоддзя дакументальны фільм пра арганы ў Беларусі

Упершыню за 25 гадоў у Беларусі выйшаў фільм пра гістарычны арган у жанры высокай дакументалістыкі. Фільм «Арган над Пінай» зняты кінарэжысёрам Вольгай Плясневіч з Масквы і апублікаваны 17 чэрвеня для бясплатнага прагляду.

- Фільм распавядае пра гістарычны арган Пінскага катэдральнага касцёла, які стаў у мінулым годзе адным з цэнтраў прыцягнення ў арганнай культуры Беларусі, - распавёў Katolik.life прадстаўнік праекта «Арганы Беларусі».

Да гэтай стужкі пра арганы здымалі фільм толькі ў 1995 годзе - «Арганы Беларусі - Краявіды жыцця і смерці».

Нагадаем, Вольга Плясневіч таксама здымала ў Беларусі дакументальны фільм пра ўнікальны арган, які знаходзіцца ў каталіцкім храме апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Гэты фільм таксама хутка прадставяць да прагляду.

Media

Last modified onСерада, 17 Чэрвень 2020 17:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.