Ціханоўская адправіла адкрыты ліст Папе Рымскаму
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Яна заклікала пантыфіка падтрымаць беларусаў
4 снежня Святлана Ціханоўская адправіла адкрыты ліст Папе Рымскаму Францішку. Гэта яе адказ на яго энцыкліку «Fratelli Tutti» («браты»), паведамляе прэс-служба палітыка. Там нагадалі, што энцыкліка, адрасаваная не толькі католікам, але і ўсім хрысціянам і людзям добрай волі, гаворыць аб прызнанні годнасці кожнага чалавека, аб'яднанні і цывілізацыі любові.
- У сваім лісце Святлана Ціханоўская распавядае пра падзеі ў Беларусі, гераізм мірнага народа і заклікае Папу Францішка падтрымаць беларусаў у іх імкненні да "лепшай палітыкі" і "сацыяльнага сяброўства", пра якія ён сам казаў у энцыкліцы, - пракаментавалі ў прэс-службе.
Ліст адпраўлены наўпрост у Дзяржаўны сакратарыят Ватыкана, а таксама асабіста перададзены Апостальскаму Нунцыю ў Літве сябрам міжнароднай каманды офіса Святланы Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім.
У сваім лісце Ціханоўская кажа, што натхнёны досведам «братняга грамадства», які існуе ўжо тут і цяпер, дзякуючы салідарнасці і любові, вялікіх пераменаў, якія складваюцца з маленькіх дзеянняў кожнага чалавека, беларусы паверылі ў будучыню і ўцягнуліся ў працэс пераменаў і ў палітычнай сферы.
Адзін з ключавых вобразаў энцыклікі Fratelli Tutti - збіты вандроўнік з прыпавесці Езуса Хрыста аб міласэрным Самараніне. Ціханоўская параўноўвае з гэтым вандроўнікам беларускі народ пасля выбараў.
Таксама Ціханоўская піша пра тое, як беларускія хрысціяне розных канфесій шукаюць выйсце з палітычнага крызісу: служыцелі цэркваў не перастаюць заклікаць да спынення гвалту, вызвалення зняволеных, пачатку дыялогу. Каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія супольнасці ладзяць публічныя малітвы аб міры ў Беларусі ў храмах і на вуліцах, арганізуюць дапамогу пацярпелым, спрабуюць наладзіць кантакты паміж царквой, дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю. Ціханоўская адзначае, што часта вернікі розных традыцый дзейнічаюць разам, моляцца і працуюць разам.
Акрамя таго, яна пералічвае святароў, якія падвергліся ганенням. Асаблівая ўвага нададзена ў лісце асобе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які вымушаны знаходзіцца ў выгнанні.
- Ад імя беларускага народа мы просім Вашых святых малітваў і Вашага сапраўднага слова праўды і справядлівасці, якія былі б для ўсіх нас благаслаўленнем, - заключыла палітык.
Нагадаем, у Беларусі арыштавалі на 10 сутак дваіх святароў, біскуп Юрый Касабуцкі адзначыў актывізацыю рэпрэсій у дачыненні да Каталіцкай царквы >
Related items
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Папа Рымскі прыняў у Ватыкане шамана – той папрасіў аб дапамозе
- У Беларусі ўвялі Дзень цяжарных: хто ініцыятар і чаму такія даты
- Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі на незвычайную пасаду