Logo
Print this page

«Прысвячаецца моцным беларусам». Laudans прадставіў новы кліп

Андрэй Лугін напісаў песню, калі сядзеў за кратамі

Хрысціянскі дуэт Laudans, удзельнікі якога адседзелі па 15 сутак пасля дваровага канцэрту, прадставілі новую песню «Выснова» і кліп на яе.

- Гэта песня напісалася ў Жодзіна (у ізалятары – рэд.). Магчыма, нават каля часу 23.34. Дакладна цяжка сказаць, бо там мы не ведалі часу, - піша лідар дуэту Андрэй Лугін. - Думкі былі светлыя. Па адной прычыне: усе, хто быў там, былі адной сям'ёй. Многім з нас задавалі такое пытанне: «Чаго вам не хапае, якія перамены вам патрэбны, дзеля чаго вы выходзіце?». Я кожны раз думаў, што адным словам немагчыма адказаць. Гэта падобна на тое, як адразу ж адказаць, якая мара твайго жыцця. Наўрад ці гэта магчыма так знянацку і пры такіх абставінах. Пішучы гэтую песню, я змог адказаць сам сабе: «Спаўненне мараў не ў дасканалым, а проста быць разам». І сёння мы хочам перадаць гэтую думку вам. Будзем удзячныя, калі падзеліцеся відэа. Яно прысвячаецца нашым моцным беларусам.

Падтрымаць творчасць Laudans можна тут:

Technobank card 4704 6930 5704 2726 05/23

№ договора: GRN7825

https://patronite.pl/Laudans

Pekao: 37 1240 1789 1111 0010 7016 6421

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.