Logo
Print this page

За душу вядоўцы «Відзьмо-Невідзьмо» памоляцца ў мінскім касцёле

Легендарны тэлевядучы Сяргей Філімонаў памёр ад каронавірусу

За вечны адпачынак для Сяргея Філімонава - легендарнага вядоўцу беларускага тэлебачання - памоляцца ў мінскім каталіцкім храме Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Святая імша адбудзецца 15 снежня ў 19.00, паведамляецца на старонцы вядоўцы ў Фэйсбуку. Згодна з каталіцкай традыцыяй, за спачылага моляцца асаблівым чынам на 30-ы дзень пасля смерці.

Сяргей Філімонаў адыйшоў у вечнасць 16 лістапада ва ўзросце 62 гадоў. Паведамлялася, што да смерці прывёў каронавірус. Тэлевядучы і журналіст вядомы як аўтар культавай праграмы «Відзьмо-Невідзьмо»,у якой распавядалася пра апошнія навіны міжнароднага шоу-бізу і кінапрэм'еры. Першы выпуск праграмы выйшаў у 1992 годзе. У культурным асяродку Беларусі адзначаюць, што смерць Сяргея Філімонава стала вялікай стратай для нацыянальнай тэле-журналістыкі і культуры.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.