Logo
Print this page

Эміля Чэчка пахавалі ў Даўгінава побач з удзельнікамі польска-бальшавіцкай вайны

Пахавальнае набажэнства правёў каталіцкі святар

Польскага вайскоўца Эміля Чэчка 5 траўня пахавалі ў вёсцы Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Ён дэзерціраваў у снежні 2021 года, перайшоў мяжу з Беларуссю і папрасіў тут прытулку. Ваенны рабіў публічныя заявы аб тым, што яго прымушалі «расстрэльваць сотні бежанцаў» на мяжы. У сакавіку 2022 года маладога чалавека знайшлі мёртвым. Прычына смерці дагэтуль не паведамляецца, адна з версій - суіцыд.

Пахаванне адбылося толькі праз паўтара месяца. Пахавальнае набажэнства правёў каталіцкі святар, паведамляе дзяржаўная прэса. А пахавалі Эміля на старых вайсковых могілках - побач з магіламі воінаў, якія загінулі пры польска-бальшавіцкай вайне 1919-1921 гг.

Гэтая вайна стала гістарычнай для Еўропы: польскім войскам удалося не дапусціць у Варшаву войскі бальшавікоў, якія хацелі распаўсюдзіць рэвалюцыю Леніна на іншыя краіны кантынента. Таксама гэтая вайна стала лёсавызначальнай для Беларусі, якую падзялілі на ўсходнюю і заходнюю.

Вядома, што грошы на аднаўленне магіл салдат вылучаў польскі бок. Прадстаўнікоў Польшчы на пахаванні Эміля Чачко і ягоных сваякоў не было. Раней могілкі наведвалі польскія дыпламаты з нагоды 100-годдзя Варшаўскай бітвы.

Last modified onПятніца, 06 Май 2022 08:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.