Logo
Print this page

"100 зраблю - вайна скончыцца". Беларуская паэтка стварае і дорыць аўтарскія ружанцы

Яна стварыла ўжо 19 ружанцаў - у тым ліку з гемаціту, жэмчугу, дрэва

Беларуская журналістка, паэтка, перакладчыца Сабіна Брыло зрабіла для сябе незвычайную пастанову. Яна стварае аўтарскія ружанцы для малітвы.

- Пастанавіла сабе вырабіць сотню. Розных... І пачне світаць. Сто зраблю - вайна скончыцца. Не зусім, вядома, але крыху скончыцца, - патлумачыла свае матывы на старонцы ў сацсетцы Сабіна.

Яна стварыла ўжо 19 ружанцаў - у тым ліку з гемаціту, жэмчугу, дрэва. Пры гэтым аўтар не прадае, а дорыць свае вырабы сябрам і тым, хто просіць аб гэтым у каментарах да допісаў. Падпісчыкі Сабіны захапляюцца яе работамі, некаторыя прызнаюцца, што таксама пачалі самі ствараць ружанцы.

Яшчэ абмяркоўваюць ідэю аб тым, каб адпраўляць вырабы ў калоніі зняволеным, сярод якіх шмат каталіцкіх вернікаў. Але, як правіла, мець ружанец у беларускіх калоніях забараняюць.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.