«Зразумець логіку сусвету». Ватыканскі астраном - пра здымкі тэлескопа «Джэймс Уэб»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Асабліва ўзрадавала яго адкрыццё першых прыкмет вадзяной пары ў атмасферы адной з экзапланет
Ватыканская астранамічная абсерваторыя выдала спецыяльнае паведамленне ў сувязі з абнародаваннем НАСА першых фотаздымкаў сусвету, зробленых арбітальным тэлескопам «Джэймс Уэб».
«Выявы галактык, якія ўтварыліся неўзабаве пасля Вялікага выбуху, зробленыя касмічным тэлескопам “Джэймс Уэб”, з’яўляюцца захапляльным прадвесцем таго, аб чым мы можам даведацца ў будучыні дзякуючы гэтай прыладзе», - цытуе vaticannews.va/be.
Паводле папскага астранома, веды, дзякуючы якім быў створаны тэлескоп «Джэймс Уэб», - гэта «спроба выкарыстаць інтэлект, якім надзяліў нас Бог, каб зразумець логіку сусвету, бо свет не функцыянаваў бы, калі б не быў лагічны». Езуіт дадаў, што свет «з’яўляецца Божай справай, аб’яўленай нам Богам, і мы можам бачыць у ім адначасова Яго незвычайную моц і Яго любоў да прыгажосці».
Асабліва ўзрадавала яго адкрыццё першых прыкмет вадзяной пары ў атмасферы адной з экзапланет. Ватыканскі астраном падкрэсліў, што здымкі з тэлескопа «Джэймс Уэб» з’яўляюцца «каштоўнай і неабходнай ежай для чалавечага духу, бо не адным хлебам жыве чалавек, асабліва ў наш час».
Касмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» - арбітальная інфрачырвоная абсерваторыя, пабудаваная ў 2007-2021 гг. У касмічную прастору ён быў запушчаны ў снежні 2021 г.
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
У Мінску пачалі будоўлю на месцы старых каталіцкіх могілак. У парафіі моляцца аб захаванні астанкаў незвычайнай малітвай