Logo
Print this page

Неверагоднае першае вясенняе фота апублікаваў беларускі астрафатограф

Як атрымаўся такі незвычайны кадр старадаўняга касцёла, распавёў аўтар.

Каталіцкі вернік з Заслаўя, вядомы фатограф і астраном Віктар Малышчыц 1 сакавіка апублікаваў незвычайны фотаздымак старадаўняга закінутага касцёла Святой Тройцы ў вёсцы Беніца Маладзечанскага раёна. Кадр за чатыры гадзіны набраў каля 800 лайкаў у Instagram. Як ён атрымаўся, распавёў аўтар:

«Кадр быў зроблены праездам, таму ў мяне нават не было з сабой, чым падсвятліць касцёл. Але раптам побач праехала машына і асвятліла ўсё навокал стоп-сігналамі – так і атрымаўся крывава-чырвоны храм. У тую ноч я спрабаваў лавіць метэоры, але ж яны – вельмі хітрыя хлопцы: куды не накіруеш камеру – усе самыя яркія пралятаюць міма). Вось, толькі адзін зеленаваты караценькі трэк патрапіўся».

Фота: Віктар Малышчыц

Касцёл у Беніцы пачатку XVIII стагоддзя з'яўляецца помнікам архітэктуры і афіцыйна знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі, аднак ніякія працы тут пакуль не вядуцца, 300-гадовы будынак закансерваваны.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 01 Сакавік 2023 21:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.