Logo
Print this page

«За імі прыехалі адначасова». Адразу траіх святароў затрымалі ў Віцебскай вобласці

Святую Імшу давялося адмяніць, парафіяне пакуль нічога не могуць даведацца пра сваіх пробашчаў.

Двух святароў, пробашчаў рыма-каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама пробашча грэка-каталіцкай парафіі, затрымалі сілавікі 25 траўня. Гэта здарылася ўдзень, да ночы святароў так і не адпусцілі – яны за кратамі.

Гэта пробашч парафіі ў Мёрах дэкан Мёрскага дэканата ксёндз Андрэй Кулік, пробашч суседняй парафіі ў Ідолце ксёндз Вячаслаў Адамовіч і пробашч полацкай грэка-каталіцкай парафіі айцец Аляксандр Шаўцоў.

Katolik.life стала вядома, што рыма-каталіцкіх святароў затрымалі амаль адначасова – за абодвума прыехалі прыкладна ў 15.00 (у гэты час хрысціяне ўспамінаюць смерць на крыжы Езуса Хрыста) ў плябаніі (месца жыхарства святара) ў Мёрах і Ідолце. Вядома, што ў ксяндза Вячаслава забралі кампутар і гаджэты. Абодвух святароў даставілі ў Мёры. Іншыя падрабязнасці пакуль высвятляюцца.

Зыходзячы з той інфармацыі, якая ёсць цяпер, святароў могуць абвінавачваць у дзеяннях у інтэрнэце (каментары, падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы), за што апошнія два гады масава затрымліваюць жыхароў Беларусі.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Парафіяне ў Мёрах таксама пакуль нічога не могуць даведацца пра свайго пробашча і моляцца за яго. Святую Імшу 25 траўня давялося адмяніць. У бліжэйшую нядзелю католікі будуць адзначаць адну з самых значных урачыстасцяў – Спасланне Святога Духа. Калі святароў не адпусцяць да гэтага часу, давядзецца шукаць ім замену, што няпроста ва ўмовах недахопу святароў.

Нагадаем, раней на Віцебшчыне ўжо затрымлівалі некалькіх пробашчаў каталіцкіх парафій.

Last modified onЧацвер, 25 Май 2023 22:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.