Першы вынік судоў над святарамі на Віцебшчыне: 15 сутак арышту
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
На старонцы полацкага суда ў раскладзе паседжанняў інфармацыі пра разгляд справы айца Аляксандра не было.
Пробашч грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку айцец Аляксандр Шаўцоў 26 траўня асуджаны па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак арышту. Пра гэта Katolik.life стала вядома ад мясцовых вернікаў – інфармацыя пакуль не пацверджана. Ніякіх іншых звестак вернікі не маюць, у чым абвінавацілі святара – па-ранейшаму невядома. Як мяркуецца – за дзеянні ў інтэрнэце.
На старонцы полацкага суда ў раскладзе паседжанняў інфармацыі пра разгляд справы айца Аляксандра не было. Таксама няма інфармацыі аб магчымых судах над двума затрыманымі ў Мёрскім раёне пробашчамі рыма-каталіцкіх парафій.
Нагадаем 25 траўня былі затрыманыя сілавікамі тры святары ў Віцебскай вобласці. Курыя мясцовай дыяцэзіі запрасіла вернікаў да малітвы аб іх хутчэйшым вызваленні.
Related items
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні