Новы чэлендж у сацсетцы запусціла верніца – яе фота ў 21 год назвалі лепшым
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Мінчанка прапанавала дзяліцца здымкамі сваіх бацькоў і распавяла цікавую гісторыю.
Пакуль карыстальнікі Фэйсбуку працягваюць удзельнічаць у флэшмобе і публікуюць свае здымкі ў 21 год (у тым ліку святары) каталіцкая верніца з Мінска прапанавала новы чэлендж. Яна апублікавала фота сваіх бацькоў падчас аўдыенцыі ў Папы Рымскага Яна Паўла II, прызнанага святым.
«Любыя бацькі! Захацелася падзяліцца здымкамі бацькоў – можа, гэта будзе наступны флэшмоб?», – прапанавала Юлія.
Раней яна публікавала свой здымак у 21 год – у гэтым узросце яна чытала малітву верных падчас велікоднай святой Імшы ў Ватыкане, якую цэлебраваў Папа Ян Павел II (на гэтым фота ён на другім плане).
«Лепшы здымак у трэндзе знойдзены», «Лепшы здымак з ўсіх, што я бачыў», – напісалі ў каментарах.
Мінчанка распавяла пра гісторыю гэтага фота, зробленага ў 1997 годзе, і здымка яе бацькоў:
«Я тады была ў Рыме і працавала сакратаром у бюро па евангелізацыі, супрацоўнічала з беларускай секцыяй Радыё Ватыкана. Мне прапанавалі прачытаць малітву, і я пагадзілася. А фота з бацькамі зроблена ў 2000 годзе падчас пілігрымкі сужэнстваў. Як раз напярэдадні яны ўзялі касцёльны шлюб пасля многіх гадоў жыцця ў цывільным шлюбе. Тады да Святога Айца падводзілі на дабраславенне нядаўна павенчаных, і маіх бацькоў таксама. Ён вельмі зацікавіўся тым, што яны з Беларусі, паразмаўляў з імі».
Цікава, што ў гэты дзень мама Юліі кепска сябе адчувала – у яе была высокая тэмпература, пад 40. Але пасля таго, як Папа дабраславіў яе, мама аздаравілася, тэмпература прыйшла да нормы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Некаторыя вернікі ўжо падтрымалі прапанову Юліі і таксама пачалі посціць здымкі са сваімі бацькамі.
Related items
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Байк, драйв... могілкі. «Сельскі святар» працягвае здзіўляць
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі