Logo
Print this page

Завяршылася абмеркаванне рэканструкцыі Кальварыі ў Мінску

У гарвыканкаме паведамілі, што «намячаюцца рамонтна-аднаўленчыя работы касцёла».

У Фрунзенскім раёне Мінска завяршылася грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі рэканструкцыі каталіцкага храма, пахавальняў і брамы на Кальварыйскіх могілках. Абмеркаванне, якое праходзіла 5-19 лютага, скончылася 10 дзён таму, але яго вынікі пакуль не прадстаўлены.

Раней адміністрацыя раёна паведамляла, што пратакол падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання, заўвагі і прапановы яго ўдзельнікаў будуць размешчаны на адпаведнай старонцы сайта. Вядома, што свае заўвагі і прапановы адносна праекта выказвалі як мінімум у парафіі Узвышэння Святога Крыжа, з якім праект папярэдне не ўзгаднялі.

У той жа час інфармагенцтва Мінгарвыканкама ў публікацыі ад 24 лютага паведаміла пра тое, што «намячаюцца рамонтна-аднаўленчыя працы касцёла і іншых збудаванняў на Кальварыйскіх могілках».

Нагадаем, у выпадку прыняцця канцэпцыі работы павінны пачацца ўжо ў 2024 годзе.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onСерада, 28 Люты 2024 15:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.