Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Вернік вёз з сабой пацеры для малітвы, якія, як аказалася, неабходна дэклараваць.
Пра тое, што ва ўездзе ў Беларусь з Польшчы было адмоўлена аднаму з каталіцкіх вернікаў з прычыны наяўнасці прадметаў для малітвы, стала вядома Katolik.life некалькі дзён таму. Мы пачакалі, пакуль кіроўца, усё ж, заедзе ў Беларусь з другой спробы, і цяпер распавядаем падрабязнасці.
Вернік (яго імя і род дзейнасці не называем, каб засцерагчы ад магчымых новых праблем) шмат гадзін прастаяў у чарзе, а затым на беларускім баку яго аўтамабіль адправілі на рэнтген — пасля таго, як знайшлі больш за сто пацераў для малітвы і палічылі спробу іх увозу парушэннем закона. Усяго кіроўца правёў на мяжы каля сутак, пасля чаго вымушаны быў вярнуцца ў Польшчу.
Католікі выкарыстоўваюць пацеры, у асноўным, для малітвы Ружанца – гэта адна з самых частых малітваў у каталіцкіх вернікаў. Такія пацеры звычайна зроблены з пластыка або дрэва і не маюць матэрыяльнай каштоўнасці. У Беларусі пацеры масава не вырабляюцца, таму іх прывозяць з-за мяжы.
Вернік, пра якога ідзе гаворка, вёз пацеры для ўдзельнікаў малітоўнага мерапрыемства, якое запланавана сёлета. Але, як заявілі кіроўцу супрацоўнікі мытні, завезці ў Беларусь ён можа толькі 10 пацераў – такая колькасць аднолькавых прадметаў дапускаецца да ўвозу. Паколькі астатнія аказаліся «лішнімі» і не былі задэклараваныя, кіроўцу вярнулі ў Польшчу.
У наступны раз яму давялося заязджаць без пацераў, а ў будучыні пры жаданні завезці іх у колькасці больш 10 неабходна будзе дэклараваць тавар.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках