BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле

Для святара, які правёў экскурсію, а напярэдадні адзначыў дзень нараджэння, матацыклісты падрыхтавалі сюрпрыз.

Група ўдзельнікаў супольнасці матацыклістаў NO LIMITS з Астраўца адкрыла мотасезон наведваннем каталіцкіх святынь. 27 красавіка байкеры сабраліся на святой Імшы ў Нарачы, дзе атрымалі благаслаўленне на новы сезон, распавялі ў парафіі. А затым – прыехалі на экскурсію ў капліцу святой Філамены ў Вароне і касцёла святога Юрыя ў Варнянах.

Экскурсію для групы матацыклістаў правёў ксёндз Віктар Захарэўскі, пробашч парафіі ў Варнянах. Напярэдадні ён адзначаў свой дзень нараджэння, пра што даведаліся байкеры і падрыхтавалі для святара незвычайны падарунак. Яны вырабілі вялізнае палотнішча з выявай абраза Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Фота і відэа пра падзею апублікавала старонка парафіі.

Байкеры з супольнасці NO LIMITS не першы раз наведваюць каталіцкія храмы. Раней яны ладзілі мотапрабег на фэст у Гудагаі. У цэлым супольнасць імкнецца развіваць байкерскі рух, любіць мотападарожжы і актыўны мотаадпачынак, вывучае гісторыю роднага краю, а таксама народныя традыцыі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 29 Красавік 2024 11:55
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць