BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прыехалі ў касцёл на трох машынах: на Віцебшчыне затрымалі двух святароў

Даведаліся пра абставіны затрымання святароў, якія служаць у санктуарыі ў Шуміліне: яны за кратамі, іх чакае суд.

Парафія Маці Божай Фацімскай у мястэчку Шуміліна ў Віцебскай вобласці засталася без святароў ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, якую католікі адзначаюць 9 траўня. Напярэдадні, 8 траўня, былі затрыманыя міліцыяй айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех з ордэну місіянераў аблатаў Беззаганнай Марыі, якія служаць у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Шуміліне.

Як распавялі Katolik.life вернікі, гэта здарылася пасля таго, як у мястэчку прайшла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі:

«Калі ўсе раз'ехаліся, у касцёл прыбылі тры машыны з міліцыяй, усе былі ў цывільным. Агледзелі памяшканні і забралі айца Паўла. У той жа час айца Анджэя затрымалі ў дарозе – ён ехаў на сустрэчу».

Святароў адвезлі ў ізалятар у Віцебск, чакаецца, што суд над імі адбудзецца 10 траўня. Гэта азначае, што іх абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле. У раскладзе суда пакуль няма справы святароў, таму абвінавачванне невядомае.

Верагодна, гаворка ідзе пра дзеянні ў інтэрнэце, за якія ў апошнія гады масава судзяць жыхароў Беларусі: падпіскі на выданні, абвешчаныя экстрэмісцкімі, рэпосты, каментары, сімволіка на аватарках.

Мінімум двое сутак, да суда, святары правядуць за кратамі. Звычайна абвінавачаных па падобных артыкулах трымаюць у асабліва цяжкіх умовах: без матраца, у перапоўненых камерах, даюць вельмі сціплую ежу.

Аднак святарам пагражае і больш працяглае зняволенне: адміністрацыйны арышт. Іншае пакаранне прадугледжвае буйны штраф.

Абодва затрыманыя – грамадзяне Беларусі. Гэта далёка не першыя каталіцкія святары, якіх затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных артыкулах за дзеянні ў інтэрнэце. Найбольш такіх выпадкаў было менавіта на Віцебшчыне.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 09 Май 2024 16:49
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць