BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Святароў у Беларусі сталі прыцягваць да акцый БРСМ

Прадстаўнікі дзяржаўнай моладзевай арганізацыі падмялі тэрыторыю касцёла ў Заслаўі і «аблічбавалі» яго.

Рыма-каталіцкую парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі наведаў атрад дзяржаўнай моладзевай арганізацыі БРСМ з мясцовай гімназіі. На тэрыторыі касцёла прадстаўнікі арганізацыі правялі акцыю ў межах сваёй кампаніі, якая называецца «Аднаўленне святынь Беларусі. Святыя сцежкі».

«Хлопцы і дзяўчаты навялі парадак на тэрыторыі касцёла, пасля чаго аблічбавалі яго», — паведаміла 3 чэрвеня раённая арганізацыя БРСМ і апублікавала фота.

На здымках бачна, што да ўдзелу ў акцыі прыцягнулі пробашча парафіі ксяндза Антонія Клімантовіча, былога шматгадовага пробашча катэдральнай парафіі ў Мінску. Святару ўручылі стужку ў колерах дзяржаўнага сцяга, затым ён усталяваў таблічку БРСМ.

У апісанні праекта «Лічбавая зорка» гаворыцца пра тое, што гэта «праект па аблічбоўцы памятных месцаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны».

Падобныя акцыі па «добраўпарадкаванні», калі чальцы дзяржаўнай моладзевай арганізацыі прыбіраюць лісце на тэрыторыі храмаў, ладзяць у Беларусі ўжо не першы год, але раней гэта рабілі без удзелу святароў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць