BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пробашча ў Шуміліне не выпусцілі на волю пасля 45 сутак. Даведаліся новы тэрмін

Ён знаходзіцца за кратамі даўжэй за ўсіх каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт.

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне, санктуарыя Божай Маці Фацімскай, айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ пасля адбытых 45 сутак арышту. Гэты тэрмін скончыўся 22 чэрвеня.

Такім чынам, пробашч у Шуміліне знаходзіцца за кратамі звыш 45 сутак – даўжэй за ўсіх рыма- і грэка-каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт у Беларусі [Увесь час без матраца, перадач, прагулак, сярод ночы – пад'ём. У якіх умовах святары адбываюць арышт >]

Толькі адзін з праваслаўных святароў у 2022 годзе адбываў больш доўгі адміністрацыйны арышт – звыш 100 сутак, яго судзілі 7 разоў запар.

Katolik.life удалося даведацца, што тэрмін зняволення святара з Шуміліна падоўжаны да 2 ліпеня. З перадач яму дазволеныя толькі лекавыя сродкі.

Практычна ніякай інфармацыі пра яго няма. Айцец Анджэй Юхневіч быў асуджаны ўжо як мінімум 4 разы запар. Калі гэта так, то, верагодна, першыя тры разы – на максімальны тэрмін па 15 сутак, а чацвёрты раз суд прызначыў яму новы тэрмін арышту ў 10 сутак. Нагадаем, яго затрымалі 8 траўня.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 23 Чэрвень 2024 18:00
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць