«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар распавёў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Па дарозе ў аддалены пасёлак святар сустрэў адразу некалькі відаў лясных жывёлаў.
Пробашч каталіцкай парафіі ў Росіцы на Віцебшчыне, вядомы прапаведнік айцец Аляксандр Жарнасек распавёў у сваім пабліку пра незвычайную сустрэчу. Святар ішоў пешкі ў аддалены пасёлак Асвея, каб здзейсніць традыцыйны калядны душпастырскі візіт да мясцовых вернікаў.
Па дарозе святар сустрэў адразу некалькі відаў лясных жывёлаў і сфатаграфаваў іх. Айцец Аляксандр напісаў з гумарам:
«Будні вясковага святара. Такой была каляда ў Асвеі. Тры зубры перайшлі мне дарогу пад Росіцай. Пасля былі чатыры ласі. Алень быў даволі блізка і для мяне гэта рэдкасць. Ну а казулі хадзілі брыгадамі – гэта норма. Карацей, дзікіх звяроў было яўна больш чым людзей на калядзе».
Шлях ад Росіцы да Асвеі складае 27 кіламетраў. Дарога ідзе ўздоўж лесу, але на здымках відаць, што святар ішоў і ляснымі сцежкамі. Ён таксама падзяліўся замалёўкамі зімовай прыроды і здымкамі зруйнаваных будынкаў.
Related items
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам