Logo
Print this page

«Мой боль». На каталіцкіх могілках у Мінску пабудавалі сакрэтны будынак

Пра лёс чалавечых парэшткаў, паднятых з зямлі, пакуль нічога не вядома.

Свежыя фота і відэа будоўлі ля касцёла святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску заўважылі ў сацсетцы. Аўтар лаканічна падпісаў здымкі: «Мой боль».

Як бачна на фота, будынак ужо практычна ўзведзены. Для параўнання прыводзім таксама фота месячнай даўнасці з Крыжовага шляху каля храма [глядзіце ніжэй].

Мы не раз распавядалі пра будаўніцтва гэтага аб'екта, якога няма на планах горада, і які нечакана пачалі будаваць на месцы старадаўніх каталіцкіх могілак замест парку, які тут зрабілі парафіяне касцёла і які павінен быў быць пашыраны ў адпаведнасці з планамі забудовы.

У каментарах пад фота многія мінчукі здзівіліся: яны не заўважылі, як хутка вырасла будоўля і не ведалі пра яе існаванне. Але некаторыя напісалі пра тое, што ім вядома прызначэнне аб'екта – установа адукацыі КДБ, новы корпус Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

Пры будаўніцтве былі паднятыя з зямлі шматлікія парэшткі пахаваных тут людзей. Іх абяцалі перадаць парафіі для перапахавання, але, наколькі вядома вернікам, гэтага дагэтуль не адбылося. У штотыднёвых парафіяльных аб'явах доўга значыўся малітоўны заклік: «Каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя».

Але ў апошнія месяцы гэтай малітвы ў аб'явах ужо не было.

Media

Last modified onАўторак, 05 Май 2026 12:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.