Logo
Print this page

З Крыма выправадзілі каталіцкага святара

Каталіцкая парафія ў Крыме застанецца без пробашча, паколькі расійскія ўлады не працягваюць дазволу на прабыванне святару з Польшчы.

Айцец Пётр Росохацкі павінен пакінуць Крым 25 кастрычніка, паведамляе Forum 18. Святар праслужыў у парафіі Сімферопаля 5 гадоў і спадзяваўся без праблем атрымаць працяг на жыхарства. Аднак пасля незаконнага далучэння Крыма да Расіі палітыка на паўвостраве рэзка змянілася.

Хуткі працяг дазволу на жыхарства «быў магчымы паводле ўкраінскага закона, а зараз мы іншая краіна», заявіў прадстаўнік цяперашніх уладаў.

На дадзены момант у Крыме служаць 12 каталіцкіх святароў — восем палякаў і чатыры ўкраінцы, а таксама восем законных сясцёр — пяць украінак, адна латышка і дзве полькі. Перад кожным з іх паўстане тая ж праблема, калі тэрмін іх дазволу на прабыванне скончыцца.

katolik.ru

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.