Logo
Print this page

У Беларусі рэзка знізілася колькасць першакурснікаў каталіцкіх семінарый

Цяжкая сітуацыя і ў Пінскай семінарыі, дзе ў 2001 годзе на першы курс паступіла 14 чалавек, у 2013-м - тры, у 2014-м - адзін.

У Беларусі рэзка знізілася колькасць каталікоў, якія паступаюць у духоўныя семінарыі, каб у будучым стаць святарамі. Пра гэта сведчыць статыстыка, якую прыводзіць «Каталіцкі веснік».

Так, у 1990 годзе ў Гродзенскую духоўную семінарыю на першы курс паступіла 37 чалавек, аднак у 2013 годзе ўжо толькі пяць, а ў 2014-м - шэсць.

Цяжкая сітуацыя і ў Пінскай семінарыі, дзе ў 2001 годзе на першы курс паступіла 14 чалавек, у 2013-м - тры, у 2014-м - адзін.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.