Logo
Print this page

У Сікстынскай капэле ўпершыню пройдзе прыватны карпаратыў

Папа Францішак упершыню даў дазвол на правядзенне ў Сікстынскай капэле прыватнага карпаратыўнага мерапрыемства.

Даходы ад арэнды капэлы пойдуць на дабрачынныя мэты. У суботу пад фрэскамі Мікаланджэла свой дабрачынны канцэрт для 40 турыстаў, якія прымаюць удзел у эксклюзіўным туры па Італіі, правядзе аўтамабільная кампанія Porsche.

Даходы ад правядзення карпаратыву Ватыкан не разгалошвае, аднак вядома, што пяцідзённая экскурсія па Рыме ад Porsche Travel Club каштуе да 5 000 еўра на чалавека.

Сікстынскай капэле падчас карпаратыва пройдзе выступленне хора Акадэміі ды Санта-Чэчылія з Рыма. Затым пройдзе «святочная вячэра» сярод музеяў Ватыкана, «у акружэнні шэдэўраў сусветна вядомых мастакоў, такіх як Мікеланджэла і Рафаэль».

Канцэрты праводзіліся ў Сікстынскай капэле і раней, але ў рамках касцёльных мерапрыемстваў, у прыватнасці ў гонар Пантыфікаў Яна Паўла ІІ і Бенедыкта XVI. Лічыцца, што арэнда Porsche Сікстынскай капэлы стане першым выпадкам, калі капэлу будуць арэндаваць для камерцыйнага мерапрыемства.

catholic.by

Last modified onПятніца, 17 Кастрычнік 2014 14:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.