Logo
Print this page

101-годдзе кардынала Казіміра Свёнтэка адзначаюць у Пінску [+ ФОТА і ФІЛЬМ]

Пад яго кіраўніцтвам колькасць парафій узрасла ў чатыры разы.

21 кастрычніка 2015 года адзначаецца 101-годдзе знакавай постаці Каталіцкай Царквы Беларусі, першага і пакуль адзінага беларускага кардынала Казіміра Свёнтэка. Нягледзячы на цалкам падарванае ў сталінскіх лагерах здароўе, кардынал Свёнтэк памёр у 2011 годзе, пражыўшы амаль 97 гадоў і будучы найстарэйшым у свеце дзеючым кардыналам.

Ў час яго кіраўніцтва Каталіцкай Царквой Беларусі колькасць рыма-каталіцкіх парафій у краіне павялічылася ў чатыры разы. Кардыналам адноўлены многія знакавыя для Беларусі храмы, у прыватнасці, адзін з найпрыгажэйшых у краіне Пінскі кафедральны сабор і мінская архікатэдра Найсвяцейшай Панны Марыі.

Памятныя святыя імшы і малітвы ў дзень 101-годдзя кардынала пройдуць у Пінскім катэдральным касцёле раніцай і ўвечары.

Падрабязную гісторыю жыцця кардынала Свёнтэка і ўспаміны пра яго чытайце ў АРТЫКУЛЕ >>>, а тут з архіва Гомельскага каталіцкага партала прапануем невялікую падборку партрэтаў кардынала, зробленых у апошнія гады яго жыцця і служэння.

Media

Last modified onПятніца, 23 Кастрычнік 2015 12:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.