Logo
Print this page

Італьянская манахіня Крысціна Скучыа выпусціла першы кліп - ВІДЭА

На афіцыйным YouTube-канале сястры з'явіўся кліп на песню Like A Virgin - менавіта так называўся альбом скандальнай амерыканскай поп-зоркі Мадонны.

Італьянская манахіня Крысціна Скучыа, якая стала пераможцам шоу-талентаў «The Voice of Italy» (Голас Італіі), рыхтуе дэбютны альбом. На афіцыйным YouTube-канале сястры з'явіўся першы кліп на песню Like A Virgin («Як Панна») - менавіта так называўся альбом скандальнай амерыканскай поп-зоркі Мадоны, аднак яна ў сваім кліпе паўстала зусім у процілеглым вобразе.

Як паведамляецца, першы альбом сястры Крысціны павінен быць гатовы да Калядаў. Тым часам відэазапісы ўсіх выступаў манахіні набралі больш за 70 млн праглядаў на YouTube.

Media

Last modified onСерада, 22 Кастрычнік 2014 11:05
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.