Logo
Print this page

У Мінску валанцёры арганізуюць дапамогу бяздомным

Кожную сераду можна прыносіць ежу, рэчы першай неабходнасці, падтрымаць маральна, падарыць Біблію.

Да ўсіх, каму не абыякавы лёс бяздомных людзей у Мінску, звяртаюцца праз сацыяльныя сеткі валанцёры, якія дапамагаюць бяздомным.

Кожную сераду каля станцыі метро «Спартыўная» ля галоўнага ўваходу ў храм а 19-й гадзіне праходзіць служэнне з мэтай дапамагчы бяздомным людзям. У гэты час сюды можна прыносіць для бяздомных ежу, рэчы першай неабходнасці, таксама можна дапамагчы з уладкаваннем на працу, падтрымаць маральна, падарыць бяздомнаму Біблію.

Усіх, хто жадае далучыцца да служэння, запрашаюць таксама дасылаць асабістыя паведамленні карыстачу ВК Наталлі Мікулка - vk.com/id42711735.

Last modified onАўторак, 28 Кастрычнік 2014 20:46
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.