Logo
Print this page

Манахіні з Мальты прайшлі ў паўфінал Еўрабачання-2015 - ВІДЭА

Сёстры апынуліся ў ліку 20 фіналістаў з песняй "Любі і адпусці" ("Love and Let go"), якая апавядае аб іх рабоце з сіротамі ў яслях горада Слім.

22 кастрычніка 2014 г група Ekklesia Sisters, якая складаецца з шасці манахінь-урсулінак з Мальты паспяхова прайшлі ў сябе на радзіме адборачны этап і наблізіліся да ўдзелу ў песенным конкурсе Еўрабачанне-2015, які адбудзецца ў Вене (Аўстрыя).

Сёстры апынуліся ў ліку 20 фіналістаў (з 134 удзельнікаў) з песняй "Любі і адпусці" ("Love and Let go"), якая апавядае аб іх рабоце з сіротамі ў яслях горада Слім. Канчатковае рашэнне аб тым, хто будзе прадстаўляць Мальту на Eurovision Song Contest 2015, будзе прынята пасля паўфінальнага адбору 21-22 лістапада

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.