Ватыкан: 850 мільёнаў чалавек пакутуюць ад вострага голаду
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Ад недаядання штогод пакутуе 51 мільён дзяцей, каля 7 мільёнаў паміраюць.
Велізарная колькасць прадуктаў харчавання марнуецца, у той час як сотні мільёнаў людзей пакутуюць ад хранічнага голаду і харчовай небяспекі. З такімі словамі да ўдзельнікаў 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН звярнуўся Пастаянны назіральнік Святога Пасаду арцыбіскуп Бернардзіта Ауса. 28 кастрычніка 2014 г. на парадку дня паседжання разглядаліся пытанні сельскагаспадарчага развіцця і харчовай бяспекі. Па дадзеных ААН, за апошнія два дзесяцігоддзі колькасць людзей, пакутуючых ад хранічнага голаду, зменшылася на 17 %.
Аднак, каля 850 мільёнаў чалавек усё яшчэ пакутуюць ад вострага голаду. Арцыбіскуп Ауса выказаў перакананасць, што “выкараненне голаду з’яўляецца не толькі прыярытэтнай мэтай развіцця, але і маральным імператывам”. На яго думку, прычына голаду – не ў нястачы прадуктаў харчавання. У свеце іх вырабляецца дастаткова для таго, каб накарміць усіх.
Праблема ў іншым: у адсутнасці тэхналогій захоўвання і гандлёвай інфраструктуры, неабходных дробным вытворцам, а таксама дзяржаўных стымулаў вытворчасці і камерцыялізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Акрамя таго, у багатых краінах мае месца буйнамаштабнае знішчэнне прадуктаў харчавання дзеля ўтрымання цэн на высокім узроўні.
Няма больш важнага прыярытэту, чым змаганне з голадам, бо харчаванне служыць фундаментам аховы здароўя, адукацыі, міру і рэалізацыі правоў чалавека. Менавіта таму прадстаўнік Святога Пасада прывітаў уключэнне пытанняў харчовай бяспекі і сельскагаспадарчага развіцця ў Парадак дня ўстойлівага развіцця на перыяд пасля 2015 г.
Арцыбіскуп Ауса выказазаў падтрымку палітыцы, накіраванай на аказанне дапамогі самым слабейшым: цяжарным жанчынам і дзецям ва ўзросце да пяці гадоў. Ён нагадаў, што ад недаядання штогод пакутуе 51 мільён дзяцей, каля 7 мільёнаў паміраюць.
Іерарх падкрэсліў ролю сям’і ў барацьбе з голадам і захаванні навакольнага асяроддзя для сённяшніх і будучых пакаленняў. На яго думку, прызнанне ролі сям’і павінна суправаджацца палітыкай і ініцыятывамі, накіраванымі на задавальненне патрэб сельскіх жыхароў і іх сем’яў.
На заканчэнне арцыбіскуп Ауса нагадаў удзельнікам пасяджэння пра міжнародную канферэнцыю па праблемах харчавання, якая адбудзецца ў Рыме лістападзе 2014 г. У канферэнцыі возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, а таксама іншыя высокапастаўленыя дзеячы, прадстаўнікі міжурадавых арганізацый і грамадзянскага грамадства. Папа Францішак плануе выступіць на канферэнцыі са зваротам, у якім выкажа сваю прыхільнасць пабудове будучыні, дзе не будзе галадаць ніводзін чалавек.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Загадкавую смерць манахіні расследуюць у Гомелі