Logo
Print this page

Беларускага першадрукара Францыска Скарыну могуць прызнаць святым

Пытанне веравызнання Скарыны застаецца адкрытым, але па сваіх поглядах ён быў бліжэй да уніятаў.

Знакаміты беларус, першадрукар, гуманіст і перакладчык Бібліі Францыск Скарына (1490 - 1551) можа быць далучаны да ліку святых. У Беларусі ўжо створаны грамадскі аргкамітэт па кананізацыі Скарыны, які ўзначалілі кандыдат гістарычных навук Пётр Краўчанка і доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс.

Аргкамітэт ужо звярнуўся да Каталіцкай царквы - Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці, прадстаўніка Ватыкана і Папы Рымскага, з просьбай аб садзейнічанні ў рабоце па кананізацыі Скарыны.

Гэтае пытанне ўжо ўздымалі перад Беларускай праваслаўнай царквой, аднак там, на жаль, Скарыну лічаць ерэтыком, таму не садзейнічаюць у яго кананізацыі, патлумачыў БелаПАН Пётр Краўчанка.

Паводле яго слоў, пытанне веравызнання Скарыны застаецца адкрытым. Згодна з гістарычнымі крыніцамі, ён хрысціў сына як каталіка, сам жа атрымаў першапачатковую адукацыю ў полацкай школе пры кляштары бэрнардынаў. Да таго ж, ён не мог стаць сакратаром арцыбіскупа Віленскага, не будучы каталіком, лічыць гісторык.

- Але па сваіх поглядах ён быў бліжэй да уніятаў, якія гістарычна яшчэ не сфармаваліся ў тыя часы, - адзначыў кіраўнік камісіі.

Last modified onПанядзелак, 03 Лістапад 2014 16:22
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.