Logo
Print this page

Папа: Касцёл - гэта не група выбраных, ізаляваных у сваім мікраклімаце

Святы Айцец заклікаў заўважаць прысутнасць Хрыста ў галодных, прагнучых, зняволеных, хворых, замест таго, каб лічыць сябе групай выбраных.

Здараецца так, што хрысціяне жадаюць быць з Езусам не маючы жадання быць з беднымі і маргіналізаванымі, ізалюючыся ў пэўным “мікраклімаце”, які з касцёльным не мае нічога супольнага, сказаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 17 лістапада 2014 г. Паводле Святога Айца, адна са спакусаў Касцёла сёння заключаецца ў жаданні глядзець на Езуса, без заўважання Яго прысутнасці ў бедных – у імкненні схавацца унутры пэўнага “мікраклімату”, замест таго, каб адкрыць дзверы маргіналізаваным. Гэтай спакусе падвяргаліся таксама і вучні Хрыста, якія прымушалі замоўкнуць сляпога, што прасіў Езуса аб аздараўленні пры Яго ўваходзе ў Ерыхон. Яны жадалі аддаліць “Пана ад перыферыі”, заўважыў Пантыфік.

“Гэта перыферыя, не магла падысці да Пана, таму што Яго асяродзе – маючы добрыя намеры – закрывала дзверы. І так здараецца часта паміж намі вернікамі: знаходзячы Пана, не заўважаючы ствараем гэты касцёльны мікраклімат. Не толькі святары, біскупы, але таксама і вернікі”, - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў заўважаць прысутнасць Хрыста ў галодных, прагнучых, зняволеных, хворых, замест таго, каб лічыць сябе групай выбраных – элітай, якая жадае захаваць свой маленькі свет, аддаляючы ад яго ўсіх хто “турбуе Пана”, нават дзяцей. Праблема такіх людзей у тым, што яны забылі пра любоў, якой іх палюбіў Бог і перыферыю, з якой іх саміх паклікаў.

На думку Францішка важна прасіць Езуса аб там, каб ніколі не ўваходзіць у “мікраклімат” прывелеяваных, якія на самой справе далёкія ад сапраўднага Касцёла Божага – пакутуючага, просячага аб збаўленні, веры, Слове Божым.

radiovaticana.va

Last modified onАўторак, 18 Лістапад 2014 15:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.