Logo
Print this page

Францішак: Божую таямніцу трэба адкрываць на каленях

Папа запрасіў вернікаў падчас Адвэнту набліжацца да гэтай таямніцы ідучы шляхам пакоры, лагоднасці, беднасці і спачування да грэшнікаў.

Той, хто хоча пазнаць таямніцу Бога, павінен рабіць гэта стоячы на каленях, таму што Бог адкрывае сябе пакорным сэрцам, лічыць Святы Айцец. Ён узначаліў 2 снежня 2014 г. ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Вочы беднага больш здольныя бачыць Хрыста, а праз Яго, разпазнаць аблічча Бога, сказаў Папа і дадаў, што той, хто сцвярджае, што пазнае гэту таямніцу праз здольнасці свайго розуму, ніколі не зробіць гэтага не стаўшы спачатку на “калені”.

Францішак сканцэнтраваў сваю гамілію на разважанні евангельскага фрагменту, у якім Езус дзякуе Айцу за тое, што “утоіў” вялікія рэчы “ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям” (Лк 10, 21), здольным прыняць Яго аб’яўленне. Беднасць, паводле Пантыфіка, з’яўляецца “ганаровым пасагам”, які адчыняе дзверы ў таямніцу Бога.

Ён у чарговы раз заклікаў займацца “тэалогіяй на каленях” і адкрываць Божую таямніцу праз таямніцу прыніжэння Хрыста. Папа запрасіў вернікаў падчас Адвэнту набліжацца да гэтай таямніцы ідучы шляхам пакоры, лагоднасці, беднасці і спачування да грэшнікаў.

radiovaticana.va

Last modified onАўторак, 02 Снежань 2014 18:21
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.