Пантыфік: усе рэлігійныя лідэры павінны асудзіць насілле ў Іраку
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа Францішак запэўніў хрысціян і ўсіх жыхароў Ірака ў сваёй блізкасці і малітве.
Відэапасланне Святога Айца было скіравана ў сувязі з двухдзённым візітам у гэту краіну арцыбіскупа Ліёна кардынала Філіпа Барбарэна і групы французскіх валанцёраў. Пурпурат ужо другі раз наведвае Ірак за апошні год, каб запэўніць мясцовых вернікаў у салідарнасці Паўсюднага Касцёла і пракантраляваць арганізацыю гуманітарнай дапамогі ахвярам насілля ў краіне. “Здаецца, што тут не жадаюць бачыць хрысціян, але вы давайце сведчанне Хрыста”, - заклікаў у сваім пасланні Папа. Ён адзначыў, што памятае пра раны і боль усіх пакутуючых ад пераследу і насілля: маці з іх дзецьмі, пажылых людзей, асоб, якія апынуліся без даху над галавой, і многіх іншых.
Францішак чарговы раз паўтарыў, што прычынай пакутаў цэлых рэлігійных супольнасцяў з’яўлецца дзейнасць толькі адной экстрэмісцкай і фундаменталісцкай групы. “Хрысціяне і язіды былі сілай выгнаны са сваіх дамоў, павінны былі пакінуць усё, каб захаваць уласнае жыццё і не адмаўляцца ад веры. Насілле закранула таксама сакральныя будынкі, помнікі, рэлігійныя сімвалы і аб’екты культурнай спадчыны, жадаючы знішчыць нібыта любыя сляды, любы напамін аб іншым. Будучы рэлігійнымі лідэрамі, мы маем абавязак асудзіць усе парушэнні годнасці і правоў чалавека!”, - сказаў Папа ў сваім відэапасланні.
Пантыфік падзякаваў блізкаўсходнім хрысціянам за іх сведчанне і запэўніў у сваёй малітве аб дарах сілы і вытрываласці. Ён зноў звярнуўся да міжнароднай супольнасці з просьбай дапамагчы ў спыненні канфліктаў у рэгіёне.
Related items
- Другую ноч запар у Беларусі і не толькі назіраюць паўночнае ззянне
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп