Logo
Print this page

У Беларусі адкрылася першая каталіцкая інтэрнэт-крама

Сайт прапануе шырокі выбар духоўнай літаратуры і рэлігійнай тэматыкі.

Сайт CatholicShop.by – гэта праект парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія). Стваральнікі інтэрнэт-крамы пішуць: “Многія парафіі ў Беларусі маюць свае шапікі пры касцёлах, дзе вернікі могуць набыць тое, што немагчыма знайсці ў звычайных магазінах. Гэта пераважна кнігі і рэлігійная атрыбутыка. Але не кожны вернік мае магчымасць патрапіць у такі шапік, асабліва, калі ён жыве далёка ад касцёла. Праз сайт CatholicShop.by мы вырашылі падзяліцца з католікамі Беларусі тым, што мае парафія ў Глыбокім.”

Сайт CatholicShop.by прапануе наведвальнікам шырокі выбар каталіцкай літаратуры. Там можна набыць кнігі па тэалогіі, малітоўнікі, духоўныя разважанні і працы псіхолагаў адносна выхавання дзяцей і будавання сям’і паводле хрысціянскіх прынцыпаў. Акрамя вялікай колькасці кніг на сайце ёсць і вялікі выбар рэлігійнай атрыбутыкі. Ружанцы, фігуркі і абразы на розны густ можна набыць, не выходзячы з дому. Пакупкі высылаюцца накладзеным плацяжом праз Белпошту.

На сайце дзейнічае рубрыка “Пытанні-адказы”, дзе наведвальнік зможа даведацца пра асаблівасці дзейнасці сайта CatholicShop.by і задаць пытанне. Так, напрыклад, з рубрыкі становіцца вядома, што сайт не прадае асвечаных рэчаў, ювелірных вырабаў і алкагольных напояў. З нагоды блізкага Свята Божага Нараджэння дзейнічае асобная рубрыка “Падарунак на Каляды”, паведамляе catholicnews.by.

Last modified onПанядзелак, 15 Снежань 2014 15:40
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.