Пантыфік: хрысціянін не можа мець сумнага твару
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Святы Айцец нагадаў, што радасць уласцівая хрысціяніну не толькі напярэдадні ці падчас Божага Нараджэння, але напрацягу ўсяго жыцця, таксама і ў яго цяжкія моманты.
Хрысціянін не можа мець сумнага твару. Ён павінен несці іншым радасць і спакой, сказаў папа Францішак у сваёй гаміліі падчас св. Імшы, якую ўзначаліў 14 снежня 2014 г. у рымскай парафіі св. Юзафа (San Giuseppe all’Aurelio). Гэта была восьмая парафія Вечнага горада, якую ён наведаў на працягу свайго пантыфікату. Святы Айцец нагадаў, што радасць уласцівая хрысціяніну не толькі напярэдадні ці падчас Божага Нараджэння, але напрацягу ўсяго жыцця, таксама і ў яго цяжкія моманты.
Францішак адзначыў, што ёсць людзі, якія заўсёды знойдуць нагоду бедаваць, але ён параіў вернікам дакладна прыгледзецца свайму жыццю і ўбачыць, як – нягледзячы на шматлікія цяжкасці, – шмат добрых рэчаў яны атрымалі ад Бога, на чале з верай. Папа заклікаў рымлян ісці да людзей, якія пакутуюць і маюць праблемы, каб несці ім “радаснае пасланне”, дапамогу і суцяшэнне.
Перад Эўхарыстыяй Папа сустрэўся з дзецьмі, якія наведваюць катэхезу, з цыганамі, што жывуць у парафіі, з прадстаўнікамі бедных сем’яў, пра якіх клапоціцца парафія, і з сем’ямі, чые дзеці атрымалі хрост у мінулым годзе. Францішак паспавядаў таксама пяць вернікаў.
Related items
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- Папа Рымскі прыняў у Ватыкане шамана – той папрасіў аб дапамозе