Logo
Print this page

Манахі з дзецьмі зладзілі дыскатэку ў клубе на Каляды - ВІДЭА

Усе разам танчылі пад дынамічную музыку і радаваліся святу.

На калядныя святы ў вёсцы Параф'янава Докшыцкага раёна, у мясцовым клубе, з поспехам прайшла «Батлейка», якую падрыхтавалі дзеці-каталікі, іх бацькі і сёстры законныя. Пасля яе заканчэння брат Войтэк з ордэна капуцынаў у Докшыцах зладзіў дыскатэку для дзяцей. Манах і манахіня танчылі разам з дзецьмі пад дынамічную музыку і радаваліся святу.

Кароткае відэа дыскатэкі запампаваў у Youtube мясцовы католік Кастусь Шыталь, які напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

- З нейкай прычыны ў топ у Сеціве трапляюць ролікі, на якіх асоба ў манаскім адзенні танчыць або спявае на сцэне. Можа, таму што людзі адвыклі бачыць манахаў і не ведаюць, што яны таксама нармальныя людзі.

Фота - catholicnews.by

Media

Last modified onАўторак, 10 Сакавік 2015 11:15
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.