Logo
Print this page

Юнакоў і міністрантаў запрашаюць на сустрэчу ў Пінскую семінарыю

Рэкалекцыі стануць найлепшым часам, каб паглыбіць свае веды і ўзбагаціць духоўнае жыццё.

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае міністрантаў (ад 12 гадоў) і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, на рэкалекцыі, якія адбудуцца 8-9 студзеня.

У праграме рэкалекцый - малітва, канферэнцыі, святая Імша, адпачынак і праца, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паразмаўляць са святаром. Рэкалекцыі стануць найлепшым часам, каб паглыбіць свае веды і ўзбагаціць духоўнае жыццё.

Пачатак 8 студзеня ў 13.00.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне:

+375 29 523 51 53  кс. Павел Ярашэвіч

Last modified onПанядзелак, 05 Студзень 2015 18:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.