Папа Рымскі наведаў будыйскі храм у Шры-Ланцы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
А ўжо сёння Папа Францішак прыбыў на Філіпіны і пачаў другую частку сваёй паездкі.
14 студзеня 2015 г. падчас свайго апостальскага падарожжа ў Шры-Ланку папа Францішак наведаў будысцкі храм у Каломба. Візіт не быў прадугледжаны ў афіцыйнай праграме і адбыўся па запрашэнні прадстаўніка адной з будысцкіх арганізацый, манаха Банагалы Упацісы. З ім Святы Айцец ужо меў магчымасць сустракацца раней, у рамках свайго падарожжа ў Шры-Ланку. У святыні Пантыфіку быў аказаны вельмі цёплы прыём. Папа меў магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй храму і яго асаблівасцямі.
Спецыяльна з нагоды візіту высокага госця, на знак сяброўства і павагі да яго, манахі адкрылі ступу – адзін з сакральных аб’ектаў у будысцкім храме, у якім захоўваюцца рэліквіі – што здараецца вельмі рэдка. Падчас цэрымоніі адкрыцця рэліквіярыя яны праспявалі малітву, якую Францішак выслухаў у маўчанні. Каб падкрэсліць свае добрыя адносіны да католікаў, Банагала Упаціса выставіў у храме свой фотаздымак з Бэнэдыктам XVI, зроблены падчас адной з аўдыенцый у 2007 г.
Гэта быў не першы выпадак наведвання будысцкай святыні Рымскім Пантыфікам: у 1984 г. будысцкі храм у Бангкоку наведваў св. Ян Павел II.
А ўжо сёння Папа Францішак прыбыў на Філіпіны і пачаў другую частку сваёй паездкі, паведамляе radiovaticana.va
Related items
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»
- Папа Рымскі прыняў у Ватыкане шамана – той папрасіў аб дапамозе