Logo
Print this page

У Баранавічах прайшоў фэст хрысціянскай музыкі

У гэты раз у фестывалі узялі удзел гурты «Небасхіл», UNITED IN SPIRIT, PARACLETOS, THE CROSS WAY, THE FRAIZ, LAUDANS (г. МІнск).

7 лютага ў Баранавічах у Доме культуры тэкстыльшчыкаў прайшоў IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».

Упершыню фестываль праводзіўся ў студзені 2012 года ў Астраўцы як рок-фестываль рэлігійнай песні. У другі раз месцам правядзення быў Гудагай, а ў мінулым годзе, як і сёлета - Баранавічы.

У ім паспелі паўдзельнічаць такія каталіцкія гурты, як LAUDANS (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), AVE (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: PARACLETOS, WISMA і CRUSADE з Брэста і іншыя.

У гэты раз у фестывалі ўзялі удзел гурты «Небасхіл» (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), PARACLETOS (г. Брэст), THE CROSS WAY (г. Баранавічы), THE FRAIZ (г. Брэст), LAUDANS (г. МІнск).

Media

Last modified onНядзеля, 08 Люты 2015 18:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.